ААТ "НАФТАН"

ЗВАРОТЫ ГРАМАДЗЯН, БАРАЦЬБА З КАРУПЦЫЯЙ

 

Форма звароту грамадзян распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» і ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў»

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ САЙТА!!

Калі Вы валодаеце інфармацыяй, якой, як добрасумленны грамадзянін, лічыце сябе абавязаным падзяліцца з намі, жадаеце звярнуцца ў адрас ААТ «Нафтан» з прапановай, заявай, скаргай, аднак маюцца прычыны, якія перашкаджаюць прамым кантактам з кіраўніцтвам ААТ «Нафтан», скарыстайцеся, калі ласка, наступнамі формамі, даступнымі пасля рэгістрацыі ў сістэме:


Зварот для грамадзян

Зварот для юрыдычных асоб


Ваш электронны зварот, пакінуты на нашым сайце, будзе разгледжаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і лакальных прававых актаў ААТ «Нафтан».

Адказ (паведамленне) на Ваша электронны зварот будзе накіраваны на адрас электроннай пошты, зазначаны ў электронным звароце, і размешчаны на старонцы «Звароты грамадзян, барацьба з карупцыяй» афіцыйнага сайта ААТ «Нафтан» без накіравання пісьмовага адказу (паведамлення) Вам.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (паведамленні) у выпадках, калі Вы ў сваім электронным звароце звяртаецеся з просьбай накіраваць Вам пісьмовы адказ (паведамленне).

Пры запаўненні формы электроннага звароту згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 1015/07/15 № 306-3) (далей - Закон № 300-3) Вам неабходна запоўніць усе яе рэквізіты, а таксама выказаць сутнасць звароту (прапановы, заявы, скаргі). У выпадку адсутнасці названых абавязковых рэквізітаў Ваш электронны зварот будзе пакінуты без разгляду.

Просім Вас з разуменнем паставіцца да названых патрабаванняў заканадаўства, уважліва запоўніць усе прапанаваныя рэквізіты формы і выразна сфармуляваць сутнасць Вашага электроннага звароту. Гэта значна паскорыць разгляд Вашага звароту па сутнасці.

Электронны зварот, які паступіў у ААТ «Нафтан» і які адносіцца да яго кампетэнцыі, будзе разгледжаны ў тэрміны, устаноўленыя артыкулам 17 Закона № 300-З.

Без разгляду па сутнасці застанецца электронны зварот у выпадку, калі:

  • зварот не адпавядае патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім - чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім - пятым пункта 3 артыкула 12 Закона № 300-З, а таксама адсутнічае адрас электроннай пошты заяўніка;
  • да звароту, які падаецца прадстаўніком заяўніка, не прыкладзены дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы;
  • зварот падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зварот работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • зварот змяшчае пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі ААТ «Нафтан»;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці; з заяўнікам спынена перапіска па выказаных у звароце пытаннях;
  • зварот носіць ананімны характар, за выключэннем зваротаў, якія змяшчаюць звесткі аб злачынстве, якое рыхтуецца, учыняецца або ўчынена; ў звароце змяшчаюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы і выразы.

Акрамя таго, інфармуем Вас, што апроч прапанаванага звароту пры дапамозе сеткі Інтэрнэт Вы можаце накіроўваць свае пісьмовыя звароты (прапановы, заявы, скаргі) з прыкладаннем дакументаў, неабходных для іх разгляду, па адрасе: ААТ «Нафтан», 211441, г. Наваполацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь.

Дадаткова паведамляем, што папярэдні запіс:

  • на прыём да генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» вядзецца сакратаром прыёмнай па тэлефоне 598257 (прыём 4-я серада);
  • на прыём да намесніка генеральнага дырэктара (па ідэалагічнай працы і сацыяльным развіцці) ААТ «Нафтан» вядзецца спецыялістам (па ўліку і размеркаванні жылой плошчы) па тэлефоне 598794 у кабінеце № 119 заводакіраўніцтва (прыём 3-я серада).
  • на прыём да намесніка генеральнага дырэктара (па бяспецы, рэжыму і кадрах) ААТ «Нафтан» вядзецца начальнікам аддзела кадраў па тэлефоне 598867 (прыём 1-я серада).

Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у ААТ «Нафтан» размешчаны на галоўнай старонцы сайта ААТ «Нафтан».

Намеснік генеральнага дырэктара С.І.Яўтушык